Пайшла з жыцця Тамара Шашкіна

 19 чэрвеня з Віцебска да нас прыйшла сумная навіна - пайшла з жыцця заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Рыгораўна Шашкіна.
       Тамара Рыгораўна служыла ў нашым тэатры з 1959 па 1964 год. Шырокі творчы дыяпазон актрысы выяўляўся ў ролях класічнага, нацыянальнага рэпертуару. Толькі ў нас ёю было сыграна больш за 20 роляў.
     Заслужаны калектыў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра шчыра смуткуе і выказвае глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.