2018. Лепшае.

     2018 год пачаўся для нашага тэатра з абменных гастроляў з Драматычным тэатрам Беларускай арміі. У апошнія выходныя студзеня, 27 і 28 чысла, нашы акторы  прадставілі мінскім гледачам два спектаклі: меладраму аб тэатры "Святыя пачвары" і лірычную камедыю "Незаконнае ўварванне" на сцэне сталичнага тэатра.
     Вясна пачалася з абменных гастрольных паказаў. На гэты раз з Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы. Брэсцкаму гледачу быў прадстаўлены наш спектакль "Шыкоўнае вяселле" па п'есе Р.Хоудана ў пастаноўцы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Сяргея Курыленка.
     24 сакавіка 2018 года Беларусь у дзясяты раз далучылася да найбуйнейшай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі». Гэтая акцыя штогод заклікае людзей змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходавать электраэнергію і цяпло.
Гродзенскі абласны драматычны тэатр таксама прыняў удзел у акцыі "Гадзіна зямлі 2018" 24 сакавіка з 20.30 да 21.30 было адключана асвятленне будынка тэатра.
image-0-02-05-54fb405ff201093e317ad0a8638a2925ded1bf320f4d89a4c23c593534ee8c70-V_cr
     Вяснв для нашага тэатра багатая на прэм'еры. У канцы сакавіка адбылася прэм'ера новага спектакля Генадзя Мушперта "Малыя сямейныя злачынства" па п'есе французскага драматурга Эрыка-Эманюэля Шміта.
П'еса напісана ў рэдкім жанры - жанры сямейнага дэтэктыва. Акцёр і актрыса за дзве гадзіны пражываюць дзве рэальных гадзіны вельмі няпростага дня адной сям'і. Гэтыя гадзіны напоўнены расследаваннямі, допытамі і разгадкамі таямніцаў, галоўная з якіх - што ж такое «каханне».
Мастак-пастаноўшчык  - Надзея Бялова. У спектаклі занятыя Ігар Уланаў і Аксана Машинкова.
     Літаральна праз два тыдні, 7 красавика, мы прапанавали гродзенским гледачам яшчэ адну прэмъеру. На гэты раз гледачы ўбачылі спектакль "Самазабойца" па п'есе Мікалая Эрдмана.
Галоўны герой сварыцца з жонкай Машай з-за вантрабянкі, але бытавы канфлікт хутка перарастае ў канфлікт глабальны, а затым і зусім ператвараецца ў фарс. Марыя Лук'янаўна вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе ўсяляк яму перашкаджаць, прыцягваючы і маці, і суседзяў па камуналцы.  І вось ужо самагубства Сямёна Сямёнавіча становіцца таварам, і пры гэтым вельмі жаданым - за права падсунуць яму перадсмяротную запіску змагаюцца прадстаўнік інтэлігенцыі, мяснік і нават святар ...
Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны артыст РБ Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык - Аляксандр Балдакоў
У спектаклі занятыя: В.Мініч, Н.Ляонава, В.Харытонава, А.Шэлкаплясаў, Е.Красікава, В.Капранаў, В.Прабадзяк, М.Вілімовіч, А.Дзям'янаў, А.Калагрыв, А.Баброўскі, О.Плікус, В.Жадзько, А.Лук'янава, Э.Данільчык, Вераніка Мініч, А.Кандыба, С.Ракутуарысуа, І.Гаранкіна, А.Савіцкая, А.Станога, А.Мучко, А.Глотаў, С.Курыленко, Е.Пужайла, Д.Рубель.
    10 красавіка ў Смаленску (РФ) адкрыўся VI Міжнародны тэатральны фестываль "Смаленскі каўчэг", які працягнецца да 17 красавіка.
У гэтым годзе ў фестывальную праграму ўвайшлі спектаклі тэатральных калектываў з Расіі, Рэспублікі Казахстан, Беларусі, Польшчы і Швецыі. Усяго ў праграме - 20 спектакляў.
     У рамках фестывальнай праграмы наш тэатр 11 красавіка прадставіў смаленскім гледачам спектакль "451 па Фарэнгейце" паводле рамана Р.Брэдберы.
  Рашэннем кампетэнтнага міжнароднага журы акцёр нашага тэатра Аляксандр Калагрыў ўдастоены дыплома пераможца ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» за ролю брандмайстра Біці ў спектаклі.
   21 мая ў Бранску адкрыўся XXIII міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы". Ён збярэ 13 тэатральных калектываў з Масквы, Кастрамы, Санкт-Пецярбурга, Арла, Данецка, Гомеля, Луганска ...
Наш тэатр у рамках фестывалю прадставіў спектакль "451 па Фарэнгейце" паводле рамана Р. Брэдберы. Рэжысёр - Генадзь Мушперт.
    Фестываль заняў трывалае месца на тэатральнай карце Расіі і з'яўляецца аўтарытэтным форумам тэатральнага мастацтва славянскіх дзяржаў.
  Шмат добрых слоў сказана было журы фестывалю, якія апынуліся аднадушныя ў меркаванні, што наш спектакль нікога не пакінуў абыякавым. Гэта выяўлялася і ў глядацкіх авацыях па заканчэнні спектакля і ў абмеркаванні крытыкаў, якое адбылося непасрэдна пасля заканчэння. Былі адзначаны работы арт. А Калагрыва (ісп. Ролі Біці), арт. І. Уланава (Гай Мантэг), арт. Т. Вилимович (Кларыса). Адзначылі гэтак жа музычнае афармленне спектакля, што падкрэслівае - творчаму калектыву ўдалося стварыць ансамбль, у якім прагучаў кожны інструмент: рэжысёрская задума, акцёрскае выкананне, сцэнаграфія і дапаўняльная іх музыка, якая выступае асобным дзеючай асобай.
На пачатку чэрвеня, адбылася апошняя прэм'ера сезону - «Вельмі простая гісторыя». Мы чакалі, што спектакль выкліча цікавасць гледачоў і нашы чаканні апраўдаліся! Авацыі, якімі гледачы ўзнагародзілі акцёраў пасля заканчэння, пацвердзілі гэта. Тэма кахання, жыцця і смерці, адвечная тэма, хвалюючая чалавецтва - грахі нашы, не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных у зале. Як паступіць, як дапамагчы сваім блізкім?.. Часам нам здаецца, што мы ведаем адказы на ўсе пытанні, але... складанасць як раз ў тым, што кожны створаны абсалютна свабодным і толькі нам самім выбіраць, як паступіць у той ці іншай сітуацыі. Мы самі выбіраем свой шлях і нашы ўчынкі вызначаюць наша жыццё - мець крылы або сагнуцца пад цяжарам граху. У спектаклі паралельна мы назіраем два жыцці - жыццё жывёл і людзей. Менавіта жывёлы дапамагаюць зразумець, што галоўнае - гэта жыццё. Разуменне, ўсёдараванне, каханне - галоўныя тэмы спектакля.
     Новы тэатральны сезон пачаўся з паездкі на ІІ Міжнародны тэатральны фестываль "Напрамак Усход" у Беласток (Польшча). Наш тэатр прадставіў польскаму гледачу спектакль "Паляванне на пацукоў" у пастаноўцы галоўнага рэжыссёра Генадзя Мушперта.
     Напрыкацы верасня, 29 і 30, адбылася першая ў гэтым сезоне прэм'ера - спектакль "Sex, каханне і падаткі" па п'есе амерыканскіх драматургаў Уільяма Ван Занда і Джэйн Мілмар.  "Sex, каханне і падаткі" – камедыя палажэнняў, у якой распавядаецца, на якія ахвяры і хітрыкі гатовыя пайсці галоўныя героі, абы толькі заплаціць дзяржаве менш падаткаў. Маладосць – самы цяжкі перыяд у жыцці чалавека. Так шмат праблем! Каханне, сяброўства, але ж яшчэ і ... грошы! Дзе іх узяць, калі яшчэ не ўладкаваўся ў гэтым свеце трывала? Але аказваецца, што калі ў маладосці  моцна клапоцішся пра грошы, каб зэканоміць пару капеек і звесці канцы з канцамі, можна прапусціць тое самае лепшае, што ёсць у маладосці!
     Акцёраў сустракалі апладысментамі, а несуцішны смех нават абцяжарваў працу гукавога цэха, бо не чутны былі рэплікі артыстаў. Адчуваючы такую падтрымку залы, такую магутную зваротную сувязь акцёры выдавалі «на гара» сваё майстэрства, уключаючы асабістае пачуццё гумару! Увогуле, усе павесяліліся на славу! Супала ўсё - настрой артыстаў, настрой гледачоў і, як той казаў, месца і час!
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.