Прэм’ера адбылася!

     У гэтыя выхадныя адбылася апошняя прэм'ера сезону - «Вельмі простая гісторыя». Мы чакалі, што спектакль выкліча цікавасць гледачоў і нашы чаканні апраўдаліся! Авацыі, якімі гледачы ўзнагародзілі акцёраў пасля заканчэння, пацвердзілі гэта. Тэма кахання, жыцця і смерці, адвечная тэма, хвалюючая чалавецтва - грахі нашы, не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных у зале. Як паступіць, як дапамагчы сваім блізкім?.. Часам нам здаецца, што мы ведаем адказы на ўсе пытанні, але... складанасць як раз ў тым, што кожны створаны абсалютна свабодным і толькі нам самім выбіраць, як паступіць у той ці іншай сітуацыі. Мы самі выбіраем свой шлях і нашы ўчынкі вызначаюць наша жыццё - мець крылы або сагнуцца пад цяжарам граху. У спектаклі паралельна мы назіраем два жыцці - жыццё жывёл і людзей. Менавіта жывёлы дапамагаюць зразумець, што галоўнае - гэта жыццё. Разуменне, ўсёдараванне, каханне - галоўныя тэмы спектакля.
     19, 22 і 23 чэрвеня вы зможаце ўбачыць гэтую простую гісторыю, падумаць пра сваё жыццё і паспачуваць героям п'есы.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.