“Турандот”. Фінальны паказ

    У нядзелю, 27 траўня, на малой сцэне драматычнага тэатра адбыўся заключны ў гэтым сезоне творчы паказ тэатральнай студыі «Турандот».
Малодшая група (7-9 гадоў) насмяшыла гледачоў байкамі С. Міхалкова, І. Крылова, Ж.Лафантэна. Нягледзячы на юны ўзрост, студыйцы змаглі вытрымаць складаны рытм баек, захаваць націск і вылучыць галоўнае.
Падлеткавая (14-17 гадоў) група, падрабязна і арганічна працуючы з уяўнымі прадметамі, выканала эцюды на тэму «У парку», камічна пераўвасабляючыся ў дзядкоў і бабулек. Пахвальна тое, што юнакі і дзяўчаты многае прыдумлялі самі, з дапамогай уласнай фантазіі і бясконцых цікавых ідэй.
Старэйшая група (ад 18 і да бясконцасці) прадставіла міні-спектакль, які складаецца з апавяданняў О.Генры: «Пакуль чакае аўтамабіль», «Мішурны бляск», «Гарлемская трагедыя», «Скляпок і ружа», «Аперэтка і квартальны». Глядзельная зала выбухала апладысментамі ў фінале кожнага апавядання, ацэньваючы як нечаканую развязку, так і пераўвасабленне герояў.
Дарэчы сказаць, гэта ўжо сёмы выступ школы-студыі «Турандот» на тэатральнай сцэне ўсяго толькі за 1,5 гады яе існавання і з кожным разам гледачоў становіцца ўсё больш і больш. Жадаем "Турандот" далейшых творчых поспехаў і чакаем новых, яркіх выступленняў у наступным сезоне!

Аксана Плікус,
актрыса, педагог тэатральнай студыі
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.