Тэатр “свіх” не забывае

     Учора мы ўшаноўвалі ветэранаў тэатра. Усім вядома, што ў вобласці праводзіцца дэкада «Залаты ўзрост», хочацца сказаць, што наша сустрэча адбылася не толькі ў рамках дэкады, але і ў рамках нашай любові, увагі і ўдзячнасці! Гледзячы на прыгожых, энергічных, актыўных, дзейных людзей не хочацца нават успамінаць да якога дню прымеркавана сустрэча! І такіх у тэатры нямала! Гледачы, якія прыходзяць на спектаклі бачаць толькі парадны бок тэатра –  святлае фае, ўтульную залу, прыгожыя дэкарацыі і, нават, не здагадваюцца колькі людзей і службаў знаходзяцца па той бок сцэны. Учорашняя сустрэча аб'яднала ўсіх – і артыстаў і НЕартыстаў, людзей, якія шмат гадоў аддалі служэнню тэатру і цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. З 1960 па 2004 г., усё жыццё без змены дзейнасці, аддала тэатру Ганна Раманаўна Андзелевіч, самы старэйшы ветэран тэатра, Юзэф Юзэфавіч Талочка, Цаліна Віктараўна Малашка і многія іншыя ўвайшлі ў сцены тэатра з трапятаннем і хваляваннем, гулялі па фае, глядзелі выставу, дзе на фотаздымках мінулых гадоў ўсміхаліся ім калегі, сябры. Надоўга зацягнулася чаяванне, дзе ўзгадвалі тэатральнае жыццё, быццам вярнуліся на шмат гадоў таму.
     З цеплынёй і ўдзячнасцю мы хочам сказаць ім, што любім і дзякуем за працу!
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.