Вельмі простая гісторыя

Аўтар п'есы - Марыя Ладо
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык - Надзея Бялова
Харэограф-пастаноўшчык - Вікторыя Бальцар
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Жанр - трагікамедыя
П'еса М.Ладо «Вельмі простая гісторыя» сапраўды з'яўляецца вельмі простай за немудрагелісты сюжэт, але тым не менш, закранае самыя тонкія струны душы чалавечай, нагадваючы нам пра тыя каштоўнасці, якія губляюцца ў жыццёвай мітусні, у практычнасці і прагматычнасці нашага быцця.
Дзеянне адбываецца... у хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, расказваюць нам пра жыццё і смерць, пра іх раўнавагу, пра адданасць, самаахвярнасць, пра грэх і, нарэшце, пра ўсёпераможнае прабачэнне і каханне!

У спектаклі занятыя:  Людміла Волкава (Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь), Алена Красікава, Васіль Мініч, Аляксандр Калагрыў, Ігар Уланаў, Мікалай Вілімовіч, Таццяна Вілімовіч, Вераніка Мініч, Ірына Купчанка, Аляксей Станога, Наталля Лявонава, Натэлла Бялугіна, Лізавета Мілінцэвіч, Дзмітрый Рубель, Яўген Пужайла.

Прэм'ера:  9-10 чэрвеня 2018 года