Карнавал цудаў

Карнавал цудаў
ілюзіённае шоў
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Мікалай Нардзі
Выканаўцы:
штукар - Мікалай Нардзі,
артыст арыгінальнага жанру, штукар - Алег Джокер.
Карнавал цудаў - сапраўднае свята для аматараў усяго магічнага і дзіўнага! Незвычайнае прадстаўленне, якое не пакіне абыякавым ні дзяцей, ні іх бацькоў!
Вядомы ілюзіяніст Мікалай Нардзі прадставіць гледачам сваю лепшую праграму. У гэтым дапамогуць яму: блакітнавокі трусік, разумны пацук, беласнежныя галубы. Дрэсіраваная каманда з чараўніком будуць здзіўляць і шакаваць! Інтрыгай выступу стане - раптам узляцелы глядач! Ім можа стаць хто заўгодна. І нават вы!
Алег Джокер - беларускі двайнік Майкла Джэксана станцуе на сцэне вядомую «Месяцовую хаду». Адрозніць арыгінал ад копіі будзе складана нават самым спрактыкаваным гледачам!
Навуковае шоў - гэта прадстаўленне, якое зачароўвае, павучае, шакуе і, несумненна, падымае настрой! Досведы, адкрыцці, даследаванні і нечаканыя павароты - усё тое, што адбываецца на сцэне, натхніць кожнага без выключэння!
Прыходзьце з сябрамі і сем'ямі! Такі карнавал прапусціць нельга!