Метад

Па п'есе Жорзі Гальсерана «Метад Гронхальма».
Метад
псіхалагічны трылер
Рэжысёр-пастаноўшчык - Віталь Краўчанка
Сцэнаграфія і касцюмы - Крысціна Баранава
Спектакль - лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральны прэмія- 2018» у намінацыі «Лепшы спектакль тэатра драмы малой формы", дыпламант XIII Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@RT.кантакт-2018» (г.Магілёў), уладальнік спецыяльнага прыза генеральнага дырэктара фестывалю «AndriyivskyFest 2018.» (г. Кіеў).
 «Метад» прапануе гледачам стаць сведкамі эксперыменту. На час спектакля сцэна тэатра ператворыцца ў фокус-пакой, у якой чатыры персанажа праходзяць выпрабаванні на прэстыжную пасаду ў буйной фірме.
Каб стаць гэтым ідэальным кандыдатам з вялікай зарплатай, трэба адмовіцца ад усяго чалавечага ў сабе, пераступіць маральныя межы. Працэдура адбору ператвараецца ў жорсткае псіхалагічнае катаванне, за нявіннымі на першы погляд трэнінгамі і тэстамі хаваюцца бязлітасныя маніпуляцыі з чалавечай свядомасцю.
Хто пераможа?
У ролях:
Фернанда Порта - Сяргей Арцёменка / Зміцер Попчанка
Мэрсэдэс Дегас - Валерыя Лагута
Энрыке Фонт - Сяргей Трухін
Карлас Буэна - Яраслаў Кубліцкі
Прэм'ера адбылася 6 ліпеня 2017 года
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін без антракту
18+