Мяшчанскае вяселле

Бертольд Брэхт
Мяшчанскае вяселле
камедыя
Пастаноўка - Ігар Казакоў
Мастак-постаноўшчык- Міхаіл Лашыцкі
«Мяшчанскае вяселле» - п'еса нямецкага драматурга Бертольда Брэхта, аднаго з самых прагрэсіўных і неардынарных тэатральных практыкаў XX стагоддзя. Адкрытая сацыяльная сатыра ў гэтай камедыі спалучаецца з разбурэннем «чацвёртай сцяны». Падхапіўшы саркастычны тон драматурга, рэжысёр Ігар Казакоў адлюстраваў ўрачыстае застолле ў спектаклі ў знарочыста гратэскавай манеры з элементамі блазнавання. І праз гэтую насмешку ясна праглядаецца туга па шчырасці, якой у сучасным грамадстве так не хапае.
У ролях:
Бацька Нявесты - Сяргей Пяткевіч
Маці Жаніха - Тамара Маісеенка
Нявеста - Кацярына ЯЦКАВЕЦ
Сястра Нявесты - Вольга ЖУК
Жаніх - Міхаіл Ільіч
Сябар Жаніха - Алег Бузук
Жонка - Наталля Лабко
Муж - Аляксей Шчарбакоў
Малады чалавек - Генадзь ЧУРЫКАЎ
Прэм'ера - 19 верасня 2019 г.