На ўсякага мудраца даволі прастаты

На ўсякага мудраца даволі прастаты
Аляксандр Астроўскі
камедыя
     Напісаная яшчэ ў 1868 годзе, п’еса «На ўсякага мудраца даволі прастаты», актуальная і сёння, бо тэма маладых людзей, якія спрабуюць любымі сродкамі зрабіць кар’еру, не старэе.
Ягор Дзмітрыч Глумаў – чалавек па-чартоўску абаяльны і прывабны. Ён умее выклікаць прыхільнасць да сябе і кансерватара, і рэфарматара, і сумуючай свецкай ільвіцы, і чароўнай юнай асобы. Абаянне Глумава настолькі моцнае, што за ім нябачныя сапраўдныя матывы яго ўчынкаў. Навакольныя не заўважаюць, што ён шукае выгаду асабіста для сябе, каб упэўнена падымацца па кар’ернай лесвіцы, атачаць сябе выгодамі і патрэбнымі сувязямі.
Нават па прашэсці больш за сотню гадоў з моманту першай публікацыі п’есы мы са здзіўленнем бачым, наколькі яна сучасная, бо часы мяняюцца, але норавы застаюцца ранейшымі.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Шчарбінская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба 
У спектаклі занятыя:
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Ігар Уланаў, Аляксандр Калагрыў, Аляксандр Дзям’янаў, Сяргей Саўко, Аляксей Станога, Аксана Машынкова, Аксана Плікус, Ганна Іванова, Ірына Купчанка, Алена Красікава, Таццяна Абленс, Марыя Мялешка.
Працягласць спктакля 2 гадзіны 30 хвілін.
Прэм’ера 14-15 траўня 2015 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.
12+