Паўлінка

Янка Купала
Паўлінка
Сцэны са шляхоцкага жыцця

Рэжысёр-пастаноўшчык - Леў Літвінаў
Мастак - Барыс Малкін
Кампазітар - Яўген Цікоцкі

     У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.
Ролі выконваюць:
Паўлінка - Марта Голубева / Кацярына Алейнікава
Сцяпан Крыніцкі - Андрэй Кавальчук / Ігар Сігоў
Альжбета - Алена Сідарава / Вольга Няфёдава
ранцысь Пустарэвіч - Мікалай Кучыц / Віктар Манаеў
Агата - Наталля Качаткова / Тамара Міронава
Якім Сарока - Міхаіл Зуй / Павел Астравух
Адольф Быкоўскі - Павел Харланчук-Южакоў / Андрэй Дробыш
Вядучы - Марыя Захарэвіч / Тамара Нікалаева-Апіёк / Уладзімір Рагаўцоў
Музыкі:
Аляксандр Паўлаў
Ігар Пятроў
Андрэй Сапоненка
Генадзь Вішнякоў
Юрый Хілавец
Уладзімір Кур'ян
Хлопцы:
Іван Кушнярук
Раман Падаляка
Дзмітрый Есяневіч
Дзмітрый Тумас
Андрэй Дробыш
Павел Астравух
Дзяўчаты:
Дзіяна Камінская
Таццяна Дзянісава
Іларыя Шашко
Антаніна Дубатоўка
Крысціна Дробыш
Святлана Кажамякіна
Прэм'ера – 23 траўня 1943 года
Працягласць – 2 гадзіны з антрактам
12+