Перабор

Па п'есе Херберта Бергера «Яшчэ адзін Джэксан, або Перабор»
Перабор
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык - Міхаіл Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык - Кацярына Варанько
Кампазітар - Арцём Караснабаеў
   Спектакль пачынаецца як класічны анекдот. Муж нечакана вярнуўся з камандзіроўкі, жонка па традыцыі хавае палюбоўніка ў шафу. Але далей развіваецца зусім непрадказальная інтрыга, у якой фігуруюць жонкі і мужы, палюбоўнікі і палюбоўніцы, чорны дыпламат з сакрэтам, скачкі з балкона на ўзроўні адзінаццатага паверху ...
Творчасць аўстрыйскага драматурга Херберта Бергера знаёма ў большасці еўрапейскіх краін. «Яшчэ адзін Джэксан, або Перабор» - камедыя палажэнняў з захапляльнай інтрыгай і дасціпнымі дыялогамі. Херберт Бергер вядомы таксама як аўтар п'есы «Хвост віляе сабакам», які лёг у аснову знакамітага галівудскага фільма з Робертам дэ Ніра.
У ролях:
Джон Валёніі - Сяргей Чугай
Ненси Валёніі - Наталля Голубева
Філіп Дэбни - Павел Салаўёў
Дораці Дэбни - Ліза Астрахова
Боб Джэксан - Дзмітрый Попчанка
Прэм'ера адбылася 24 лютага 2017 года
Працягласць: 2 гадзіны з антрактам
18+