Рэвізор

Мікалай Гогаль
Рэвізор
Камедыя

Рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы - Марыус Яцоўскіс
Кампазітар - Андрэй Зубрыч
Пераклад - Марыя Пушкіна
Рэжысёр - Дзмітрый Цішко

Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль", "Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін) і "Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).
   Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нервуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?
Рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Пінігін

Ролі выконваюць:
Гараднічы – Віктар Манаеў / Віталь Макарэвіч
Ганна Андрэеўна - Зоя Белахвосцік / Юльяна Міхневіч
Мар'я Антонаўна - Кацярына Алейнікава / Дзіяна Камінская
Лука Лукіч Хлопаў - Раман Падаляка / Аляксандр Паўлаў
Амос Фёдаравіч Ляпкін-Цяпкін - Ігар Сігоў / Ігар Дзянісаў
Арцемій Філіпавіч Земляніка - Дзмітрый Есяневіч / Аляксандр Зелянко
Іван Кузьміч Шпекін - Міхаіл Зуй / Іван Кушнярук
Пётр Іванавіч Дабчыньскі - Ігар Пятроў / Андрэй Дробыш / Сяргей Чуб
Іван Аляксандравіч Хлестакоў - Павел Харланчук-Южакоў / Аляксандр Казела
Восіп - Андрэй Кавальчук / Мікалай Кучыц
Прэм'ера – 27 студзеня 2018 г.
Працягласць – 2 гадзіны 50 хвілін з антрактам
16+