Самазабойца

Самазабойца
Мікалай Эрдман
Камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Балдакоў
Харэограф-пастаноўшчык Аляксандр Цебянькоў
Музычнае афармленне Анатоль Кандыба
Пра спектакль:
Галоўны герой сварыцца з жонкай Машай з-за лiвернай каўбасы, але бытавы канфлікт хутка перарастае ў канфлікт глабальны, а затым і зусім ператвараецца ў фарс. Марыя Лук'янаўна вырашае, што муж задумаў самагубства, і спрабуе ўсяляк яму перашкаджаць, прыцягваючы і маці, і суседзяў па камуналцы. Сямён Сямёнавіч, якi наогул думаў не аб смерці, а а каўбасе, прыпісаныя яму намер нечакана падхоплівае, вырашыўшы, што жыць на ўтрыманні жонкі і цешчы яму больш ніяк нельга. Прадпрымальны сусед Калабушкiн хутка разумее, як дапамагчы не толькі Падсекальнiкаву, але і сабе. І вось ужо самагубства Сямёна Сямёнавіча становіцца таварам, і пры гэтым вельмі жаданым – за права падсунуць яму перадсмяротную запіску змагаюцца прадстаўнік інтэлігенцыі, мяснік і нават святар...
Наш спектакль, распавядае пра тое, што адбываецца цяпер з людзьмі, дае магчымасць паразважаць аб сённяшнім «маленькім чалавеку». Падсекальнiкаў – той самы «маленькі чалавек», які нечакана, і ў першую чаргу для самога сябе, набывае голас.
Пра аўтара:
Мікалай Робертавіч Эрдман – савецкі драматург, паэт, кінасцэнарыст. Аўтар сцэнарыяў да такіх вядомых савецкіх фільмаў як: «Вясёлыя рабяты», «Волга-Волга», «Горад майстроў», «Марозка», «Агонь, вада і... медныя трубы».
П'еса «Самазабойца» пры жыцці аўтара не друкавалася і не ставілася ў тэатры. Ставіць яе забаранілі і Мейерхольду, і Станіслаўскаму. Эрдмана за адкрыта антысавецкія п'есы не расстралялі толькі таму, што гэтыя п'есы смяшылі да слёз усіх. У моцна скручаным сюжэце «Самазабойцы» аўтар максімальна цынічна абышоўся з кожным прадстаўніком сталічнага соцыуму эпохі НЭПа, ад простага мясніка да святара і інтэлігента.
Сваю п'есу «Самазабойца» Н. Эрдман напісаў у 1928 годзе, але адгалоскам мінулага яе назваць нельга – ужо занадта шмат у гісторыі Сямёна Сямёнавіча Падсекальнiкава перасячэнняў з днём сённяшнім.
У спектаклі занятыя:
В.Мініч, Н.Леонава, В.Харытонава, А.Шэлкаплясаў, А.Красiкава, У.Капранаў, В.Прабадзяк, М.Вiлiмовiч, А.Дзям'янаў, А.Калагрыў, А.Баброўскі, А.Плiкус, В.Жадзько, А.Лук'янава, Э.Данільчык, Веранiка Мініч, А.Кандыба, С.Ракутуарысуа, І.Гаранкiна, А.Савіцкая, А.Станога, А.Мучко, А.Глотаў, С.Курыленка, Я.Пужайла, Д.Рубель.
Прэм'ера 7, 8 красавіка 2018 года
14+