Сільва

Сільва
Імрэ Кальман
Аперэта ў 2-х дзеяннях
Зоркі тэатра «Маскоўская аперэта»

Аперэта «Сільва» - легендарны твор Імрэ Кальмана, флагман жанру аперэты вось ужо 100 гадоў (прэм'ера адбылася ў Вене 19 лістапада 1915 года). Сотні пастановак, тысячы спектакляў. Няма ні аднаго музычнага тэатра на тэрыторыі Расіі і былога СССР, дзе б не ішла «Сільва». Яе натхнёныя мелодыі распавядаюць пра ўсёпераможную сілу кахання, якому не страшныя ніякія перашкоды.

Гераіня – Сільва Варэску – зорка сталічнага вар'етэ і адначасова жанчына, якой няма месца ў «вышэйшым свеце», паколькi шлюб з падобнай асобай неймаверны для арыстакрата. Яе талентам захапляюцца, але закаханы ў Сільву Эдвін, сын князя Валяпюк, з-за саслоўных забабонаў не можа з ёй ажаніцца. Гісторыя іх старажытнага роду гэтага не пацерпіць. Асабліва непахісная маці Эдвіна – Цэцылія.

Аднак, лёсы герояў пераплятаюцца, і паступова становіцца ясна, як зманліва многае ў іх жыцці. Тут каханне - гэта гульня, у якую захоплена гуляюць усе ўдзельнікі спектакля, а жыццё і вечнае свята тэатра злітыя разам. Вядома ж, па ўсіх законах жанру, закаханая пара набывае шчаслівую будучыню і моцны саюз двух сэрцаў.

Але высвятляецца вельмі цікавы факт: маці Эдвіна ў юнацтве таксама бліскала ў сталічным вар'етэ...

Рэжысёр – народны артыст Расіі Аляксандр Маркелаў
Мастак – Тамара Ілюхіна
Гукарэжысёр – Андрэй Ганчароў
У спектаклі прымаюць удзел:
заслужаныя артысты Расіі Інара Гуліева, Святлана Крынiцкая, лаурэаты міжнародных конкурсаў артыстаў аперэты Пётр Барысенка, Алег Федзькушоў, артысты Валерый Ганчарэнка, Ірына Пенкрат.