У гэты шчодры адвячорак

У гэты шчодры адвячорак
Камерны аркестр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла» запрашае на вялікі святочны канцэрт. Два аддзялення праграмы ўключаюць музыку сям'і Штраўс, якая радуе сваёй шчырасцю, бляскам і весялосцю ўжо шматлікія пакаленні слухачоў. У канцэрце прагучаць папулярныя полькі, вальсы, маршы і сцэны з любімых аперэт «Лятучая мыш», «Цыганскі барон» і інш.
Яркім і незабыўным упрыгожаннем праграмы стануць творы Б.Келера, П.Лінке, І.Штраўса, Э.Вальдтойфеля, Х.Хіменаса, І.Шрамеля, І.Кальмана, Ф.Легара, П.Чайкоўскага і інш.
У канцэрце прымаюць удзел салісты: лаўрэат міжнародных конкурсаў Марына Гаравая (сапрана), Марыя Райдзюк (сапрана), Уладзімір Гаравы (барытон) і Андрэй Аніська (барытон), дырыжор Уладзімір Борматаў.
Слухачоў чакае незвычайны цуд сустрэчы з шэдэўрамі музычнай класікі.