Час і сямья

Джон Бойнтан Прыстлі
Час і сям'я
сямейная драма
Рэжысёр-пастаноўшчык - Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
    Джон Бойнтан Прыстлі, аўтар драмы «Час і сям'я Конвей», спачатку падводзіць нас да аднаго акна, за якім мы бачым маму Конвей, поўную сіл і надзей на будучыню, і яе шасцярых дзяцей у прадчуванні і чаканні шчасця. А потым, услед за аўтарам, мы падыходзім да іншага акна, за якім тая ж сям'я, толькі праз 18 гадоў , калі надзеі не спраўдзіліся, а чакання падманулі. І зноў аўтар здзяйсняе цуд - падводзіць гледача да першага акна і вяртае ўсіх у той самы зыходны вечар, 18 гадоў таму, калі ўсе былі маладыя і шчаслівыя.
Вы спытаеце, ці магчыма такое і ці было ўсё гэта ў рэальнасці? Можа быць, гэта быў проста сон сярэдняй дачкі Кей, а можа яе празорчый дар? Бо ў першай жа сцэне дзяўчына задаецца пытаннем - дадзена нам убачыць сваю будучыню? З матэрыяльнага пункта гледжання такое немагчыма, але на тое і існуе тэатр, каб часам дэманстраваць цуды. І да таго ж, калі б сапраўды існавала такое чароўнае акно, праз якое рэальна зазірнуць у будучыню, можа людзі былі б літасцівей, больш беражліва і далікатней адзін з адным. А вядомы людскі вокліч «Ах, калі б ведаць !!!» не гучў бы так трагічна і бязвыйсцева.
У спектаклі занятыя:
Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава і Аляксандр Шэлкаплясаў, артысты Васіль Мініч, Вольга Жадько, Аляксандр Калагрыў, Таццяна Вілімовіч, Марыя Бутрымовіч, Лізавета Мілінцэвіч, Наталля Лявонава, Сяргей Саўко
Прэм'ера 17 мая 2019 года
Працягласць спектакля 2 гадзіны з антрактам
16+