Што робяць мужчыны

Што робяць мужчыны
камедыя ў 2-х дзеяннях
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр Круглоў
У ролях: Сяргей Астахаў, Аляксандр Гаршкоў, Алег Гербутаў.
   Дзіўны, загадкавы і чароўны свет тэатра. Хто хоць раз у жыцці не хацеў падгледзець за кулісы і ня ўбачыць яго на свае вочы з іншага боку. Як нараджаюцца спектаклі? Як рэпеціруюць акцёры? Пра што яны ў таямніцы мараць і чаго хочуць? На ўсе гэтыя пытанні вы знойдзеце адказы ў камедыі «Што робяць мужчыны?».
Дзеянне п'есы разгортваецца ў рэвалюцыйным Петраградзе ў 1920 годзе, прама на сцэне тэатра. Праз тыдзень прэм'ера, але напісаная аўтарам п'еса ніяк не прымаецца новым рэдактарам, які нічога не разумее ў тэатры!
Гэты былы марак і бачыць тэатр па-свойму. Ён перакананы, што ў п'есе не хапае агеньчыка і рэвалюцыйнага духу. Але вось парадокс, чым больш сваіх паправак ўносіць рэдактар, тым смяшней і смяшней становіцца гісторыя.
Час ідзе. Дзень прэм'еры няўмольна набліжаецца, а дазволу на пастаноўку ўсё няма і няма. На якія акцёрскія хітрыкі пойдзе аўтар, каб праціснуць сваё тварэнне? Як выкруціцца са складанай сітуацыі і што прыдумае, каб яго п'есу ўбачыў глядач і прэм'ера адбылася?
Працягласць - 2 гадзіны з антрактам