Шыкоўнае вяселле

Шыкоўнае вяселле
Робін Хоудон
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык Таццяна Сакалоўская
Харэограф- пастаноўшчык Аляксандр Цебянькоў
Музычнае афармленне Анатоль Кандыба
      П'еса «Шыкоўнае вяселле» адна з самых смешных сучасных п'ес у жанры камедыйнага фарсу. Твор ангельца Робіна Хоўдана - гэта тыповая камедыя палажэнняў з жыцця маладых людзей.Калі хлапечнік прайшоў на поўную катушку, зусім не значыць, што на наступны дзень будзе вяселле. Тым больш, калі жаніх прачынаецца напярэдадні вяселля ў адным ложку... з незнаёмкай.
     О-ля-ля! Што далей? Ўсведамляць, хто вінаваты і што рабіць, часу няма. Спрабуючы схаваць усё ад нявесты, жаніх, яго сябар і дзяўчына, з якой жаніх правёў ноч, здзяйсняюць масу смешных глупстваў, заблытваючы сітуацыю ўсё больш і больш. Так што, хто і з кім пойдзе пад вянец застаецца загадкай да самага фіналу. Галоўная задача ўсіх персанажаў - у што б ні стала выратаваць шыкоўнае вяселле.Калі вы хочаце стаць «ганаровым сьведкам» вясельнага перапалоху, запрашаем вас на наша «шыкоўнае вяселле».
У спектаклі занятыя:
Натэла Бялугіна, Мікалай Вілімовіч, Васіль Мініч, Таццяна Вілімовіч, Наталля Лявонава, Святлана Завадская
Працягласць спектакля 2 гадзіны з антрактам
Прэм'ера 10 чэрвеня 2017 года
Спекталь ідзе на рускай мове
16+