451 па Фарэнгейце

451 па Фарэнгейце
Адольф Шапіра
(Паводле рамана Рэя Брэдберы)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык: Надзея Касперчык
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба
У спектаклі занятыя:
Ігар Уланаў, Ірына Купчанка, Таццяна Вілімовіч, Аляксандр Калагрыў, Мікалай Вілімовіч, Аляксей Станога, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Наталля Лявонава, Вольга Жадзьк, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Емяльянаў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў.
    Спектакль «451  па Фарэнгейце» пастаўлены па матывах аднайменнага навукова-фантастычнага рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы, выдадзенага ў 1953 годзе.
У эпіграфе рамана гаворыцца, што тэмпература ўзгарання паперы - 451 ° F (233 ° C).
    У рамане апісваецца грамадства, якое абапіраецца на масавую культуру і спажывецкае мысленне, у якім усе кнігі, якія прымушаюць задумвацца пра жыццё, падлягаюць спаленню; захоўванне кніг з'яўляецца злачынствам; а людзі, здольныя крытычна думаць, аказваюцца па-за законам.
Галоўны герой рамана, Гай Монтэг, працуе «пажарным» (што ў рамане мае на ўвазе спаленьне кніг), будучы упэўненым, што выконвае сваю працу «на карысць чалавецтва». Але ў хуткім часе ён расчароўваецца ў ідэалах грамадства, часткай якога ён з'яўляецца, становіцца ізгоем і далучаецца да невялікай падпольнай групы маргіналаў, прыхільнікі якой завучваць тэксты кніг, каб выратаваць іх для нашчадкаў.