Афиша - 23.01.2018

  • в

    Аскар і Пані Роза

    Эрык-Эманюэль Шміт урокі выжывання

    Аскар і Пані Роза
    Эрык-Эманюэль Шміт
    урокі выжывання
    Інсцэніроўка і пастаноўка – Генадзь Мушперт
    Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Сураў
    Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
    Відэарад – Віктар Якусік
    Пераклад на беларускую мову – Вольга Мась
    Як жыць, калі ўсё вельмі дрэнна? Калі лекары не абяцаюць нічога добрага, калі сябры не адказваюць на пытанні, а бацькі баяцца паглядзець у вочы? Галоўнага героя аповесці “Аскар і Пані Роза” лёс сутыкае менавіта з такімі “памежнымі” пытаннямі. І лёс жа дорыць яму дзіўную сустрэчу з неверагоднай Цётухнай Розай, у якой атрымаліваецца здзейсніць цуд – навучыць дзесяцігадовага хлопчыка мужнасці, цярпенню і прасвятленню. Яна змагла даказаць вельмі маладому чалавеку, што “Жыццё бесперапынна ўдаецца”, і што магчыма за дванаццаць дзён пражыць велізарнае, запоўненае падзеямі, перамогамі, сяброўствам і каханнем жыццё.
    У спектаклі заняты:
    Святлана Марэцкая, Ігар Уланаў, Аляксей Станога, Васіль Мініч, Аляксандр Калагрыў, Аляксандр Дзям’янаў, Ганна Іванова, Анастасія Мучко, Натэла Бялугіна, Вольга Жадько, Таццяна Абленс.
    Працягласць спектакля 2 гадзіны.
    Прэм’ера 22 лістапада 2014 года.
    Спектакль идзе на беларускай мове.
    12+

    Генадзь Мушперт