Афиша - 30.05.2018

  • в

    Палёт над зязюліным гняздом

    Дэйл Васэрман па аднайменным рамане Кена Кізі

    Палёт над зязюліным гняздом
    Дэйл Васэрман
    па аднайменным рамане Кена Кізі
    Спектакль – лаўрэат прэміі імя народнага артыста СССР Кірыла Лаўрова на XIV Міжнародным тэатральным фестывалі “Сустрэчы ў Расіі”, г.Санкт-Пецярбург, 2012 год.
    У клініку для вар’ятаў з яе жорсткім распарадкам і строгай дысцыплінай трапляе зняволены Макмэрфі, накіраваны судом для абследавання. Замкнуўшы Макмэрфі ў клініцы, улады пазбаўляюць яго свабоды фізічнай, але ён не з тых, хто дазволіць пазбавіць волі свой дух і розум. На фоне слабых, якія не здолелі прыстасавацца да жыцця, насельнікаў клінікі, Макмэрфі выглядае вольнадумным бунтаром. Таму дэспатычная старэйшая сястра Ретчед, пад чыёй практычна адзінаасобнай уладай знаходзяцца лёсы пацыентаў, вельмі хутка разумее, што новенькі з’яўляецца пагрозай правілам і асновам клінікі. Менавіта Макмэрфі адкрые вочы “не цвёрдым і не моцным” на тое, што яны хай і хворыя, але людзі, а не баязліўцы, загнаныя ў клетку ўласных страхаў і комплексаў.
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
    Мастак-пастаноўшчык – Аляксандр Сураў
    Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
    У спектаклі занятыя:
    заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шэлкаплясаў, Сяргей Венсковіч, Святлана Марэцкая, Уладзімір Капранаў, Аляксей Станога, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка, Васіль Мініч, Ігар Уланаў, Мікалай Вілімовіч, Аляксандр Дзям’янаў, Аляксандр Калагрыў, Аляксандр Луцэнка, Аляксандр Глотаў, Сяргей Саўко, Вераніка Мініч, Анастасія Мучко, Наталля Лявонава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Емяльянаў, Аксана Машынкова, Натэла Бялугіна, Таццяна Вілімовіч, Марыя Мялешка.
    Прэм’ера 9 кастрычніка 2010 года.
    Працягласць спектакля 2 гадзіны 55 хвілін.
    Спектакль ідзе на рускай мове.
    14+

    Генадзь Мушперт