Афиша - 04.07.2018

  • в

    Гатэль “Залатое руно”

    камедыя ў 2 дзеяннях

    Гатэль “Залатое руно”                              
    камедыя ў 2 дзеяннях
          Мілі – галоўная гераіня п’есы. Яна сціплая пакаёўка шыкоўнага гатэля з пафаснай назвай «Залатое руно».
    Нечакана для самой сябе дзяўчына атрымлівае спадчыну ад раптам памерлага дзядзькі. Цяпер ёй належаць акцыі некалі маленькага, усімі забытага таварыства, якое за апошнія гады ператварылася ў самую ўплывовую кампанію на рынку каштоўных папер. Грашовы гігант кантралюе акцыі вялікага мноства іншых арганізацый.
    Наіўная Молі не падазрае аб казачным багацці і просіць начнога швейцара Уільяма разабрацца з паперамі. Ён, былы паспяховы біржавы маклер, бярэцца за справу. Аказваецца, гэтыя старыя пажоўклыя акцыі могуць змяніць фінансавае становішча не толькі сціплай пакаёўкі. Яны могуць змяніць эканамічную сітуацыю краіны і нават цэлага свету.
    Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
    Мастак-пастаноўшчык – Вольга Шчарбінская
    Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
    У спектаклі занятыя:
    Аксана Плікус, Аляксандр Калагрыў, Ігар Уланаў, Таццяна Вілімовіч, Ганна Іванова, Аляксей Станога, Наталля Лявонава, Натэла Бялугіна, Васіль Прабадзяк, Святлана Завадская, Анастасія Мучко, Аляксандр Дзям’янаў, Аляксандр Баброўскі, Вольга Жадько, Ірына Купчанка, Вераніка Мініч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Емяльянаў, Мікалай Вілімовіч, Уладзімір Капранаў.
    Працягласць спектакля 2 гадзіны 20 хвілін. 
    Прэм’ера спектакля – 27 лістапада 2015 года.
    Спектакль ідзе на рускай мове.
    14+

    Генадзь Мушперт