Sex, каханне і падаткі

Sex, каханне і падаткі

Аўтары п'есы - У.Ван Занд і Дж.Мілмар
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба

У спектаклі занятыя:
Каця Дэніс - Натэлла Бялугіна;
Лэслі Артур - Сяргей Саўко, Дзмітрый Рубель;
Джон Трэчмен - Мікалай Вілімовіч;
Спадар Джансен - Ігар Уланаў;
Вівіан Трэчмен - Святлана Завадская;
Флойд Шпінель - Аляксандр Калагрыў;
Коні - Лізавета Мілінцэвіч;
Арнольд Груніён - Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Емельянаў, Уладзімір Капранаў

Маладосць – самы цяжкі перыяд у жыцці чалавека. ТАК ШМАТ ПРАБЛЕМ! Каханне, сяброўства, але ж яшчэ і ... грошы! Дзе іх узяць, калі яшчэ не ўладкаваўся ў гэтым свеце трывала? Але аказваецца, што калі ў маладосці  моцна клапоцішся пра грошы, каб зэканоміць пару капеек і звесці канцы з канцамі, можна прапусціць тое самае лепшае, што ёсць у маладосці! Sex, каханне і падаткі – камедыя палажэнняў, у якой распавядаецца, на якія ахвяры і хітрыкі гатовыя пайсці галоўныя героі, абы толькі заплаціць дзяржаве менш падаткаў.

Прэм'ера: 29, 30 верасня 2018 года