Вельмі простая гісторыя

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Марыя Ладо
Вельмі простая гісторыя
трагікамедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык - Надзея Бялова
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба

   П'еса М.Ладо «Вельмі простая гісторыя» сапраўды з'яўляецца вельмі простай за немудрагелісты сюжэт, але тым не менш, закранае самыя тонкія струны душы чалавечай, нагадваючы нам пра тыя каштоўнасці, якія губляюцца ў жыццёвай мітусні, у практычнасці і прагматычнасці нашага быцця.
     Дзеянне адбываецца... у хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, расказваюць нам пра жыццё і смерць, пра іх раўнавагу, пра адданасць, самаахвярнасць, пра грэх і, нарэшце, пра ўсёпераможнае прабачэнне і каханне!
У спектаклі занятыя: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Алена Красікава, Васіль Мініч, Аляксандр Калагрыў, Ігар Уланаў, Мікалай Вілімовіч, Таццяна Вілімовіч, Вераніка Мініч, Ірына Купчанка, Аляксей Станога, Наталля Лявонава, Натэла Бялугіна, Лізавета Мілінцэвіч, Дзмітрый Рубель, Яўген Пужайла.
Прэм'ера  9-10 чэрвеня 2018 года
Працягласць спектакля 1 гадзіна 50 хвілінаў з антрактам
Спектакль ідзе на рускай мове
14+

Комментарии закрыты.