Час і сям’я

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...
Джон Бойнтан Прыстлі
Час і сям'я
гісторыя вялікай сям'і
Рэжысёр-пастаноўшчык - Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык - Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Ах, калі б мы маглі ўбачыць сваё жыццё ў розныя перыяды часу! Джон Бойнтfн Прыстлі, аўтар драмы «Час і сям'я», на прыкладзе аднаго дома дае нам такую магчымасць. Спачатку ён як бы падводзіць нас да акна, за якім мы бачым маму Конвей, поўную сіл і надзей на будучыню, і яе шасцярых дзяцей, у прадчуванні і чаканні шчасця. А потым, услед за аўтарам, мы падыходзім да іншага акна, за якім тая ж сям'я, толькі праз 18 год, калі надзеі не спраўдзіліся, а чаканні падманулі... І зноў вяртаемся ў зыходны вечар, 18 гадоў таму, дзе ўсе былі маладыя і шчаслівыя.
Вы спытаеце, ці магчыма такое і ці было ўсё гэта ў рэальнасці? Можа быць, гэта быў проста сон сярэдняй дачкі Кей, а можа яе празорчы дар? Бо ў першай жа сцэне дзяўчына задаецца пытаннем - дадзена нам убачыць сваю будучыню? З матэрыяльнага пункта гледжання такое немагчыма, але на тое і існуе тэатр, каб часам дэманстраваць цуды. І да таго ж, калі б сапраўды існавала такое чароўнае акно, праз якое рэальна зазірнуць у будучыню, можа людзі былі б літасцівей, больш беражлівыя і далікатныя адзін да аднаго. А вядомы вокліч «Ах, калі б ведаць!!!» не гучала б так трагічна і бязвыйсцева.
У спектаклі занятыя:
Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Аляксандр Шелкоплясов, Сяргей Саўко, Аляксандр Калагрыў, Лізавета Милинцевич, Наталля Лявонава, Марыя Бутрымовіч, Таццяна Вилимович, Васіль Мініч, Вольга Жадько.
Прэм'ера 29 верасня 2018 года
Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам
Спектакль ідзе на рускай мове
18+

Комментарии закрыты.