“SEX, каханне і падаткі” хутка ў Гродна.

       Сёння, 25 верасня, адбылася прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў гарадзенскіх СМІ, прысвечаная спектаклю "Sex, каханне і падаткі" па п'есе Уільяма Ван Занда і Джэйн Мілмар ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Генадзя Мушперта, прэмʼера якога адбудзецца 29 верасня.
       Журналістаў цікавіла пытанне, пра што пʼеса, для якой катэгорыі гледача новы спектакль. Рэжысёр не раскрыў інтрыгу, сказаўшы проста, што гэта камедыя, камедыя пра бурную маладосць і для моладзі, хоць гледачы старэйшага пакалення таксама знойдуць нагоду пасмяяцца над сітуацыяй. Дарэчы, пастаноўка мае ўзроставае абмежаванне 18+. Пʼеса ніколі не ставілася на рускай мове. Рэжысёр сам займаўся перакладам, паспрабаваўшы зрабіць яго «нянудным», як гэта часта бывае, захаваць сэнс і гумар амерыканскіх аўтараў. На пытанне аб тым, што ж зачапіла ў пʼесе, чаму менавіта яе ўзяў да пастаноўкі, Г.Мушперт адказаў, што тэатр не можа жыць без камедыі, а тут класічная камедыйная сітуацыя. Ёсць і сюрпрыз – у гэтым спектаклі ўпершыню гледачы змогуць пачуць раманс Ежы Пецярбургскага ў яго сапраўдным перакладзе "Апошняя нядзеля". Праўда ў нас гэта апошні аўторак.
IMG_0685
     На прэс-канферэнцыі прысутнічалі артысты занятыя ў спектаклі  - Аляксандр Калагрыў, Сяргей Саўко, даўно вядомыя гледачам, а гэтак жа маладая актрыса Лізавета Мілінцэвіч, для якой гэтая праца стала другой на нашай сцэне, што тычыцца вячэрніх спектакляў, і першай з галоўным рэжысёрам. На пытанне, наколькі цяжка было працаваць з ім, прагучаў адназначны адказ, што зусім ня цяжка! Ці смешна  артыстам самім працаваць у камедыі палажэнняў? Тут яны сышліся ў меркаванні, што ў тэатр прыходзяць розныя гледачы. З рознымі характарамі, настроем, кожны прыходзіць са сваімі асабістымі запытамі. Што ж застаецца артысту? Весяліцца ў надзеі на тое, што ўдасца заразіць весялосцю гледача! Прыходзьце! Павесялімся разам!
IMG_0692
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.