Тэатр

Мазаіка нашай гісторыі

1947 г.

Пастановай Савета Міністраў БССР у Гродне створаны абласны драматычны тэатр. Афіцыйнае адкрыццё тэатра адбылося прэм'ерным спектаклем «У адным горадзе» паводле п'есы А.Сафронова.

Калектыў тэатра 1947
Калектыў тэатра, 1947 год
1949 г.

Тэатр прымае ўдзел ва Усесаюзным праглядзе спектакляў на сучасную тэматыку з пастаноўкай «Шчасце» П.Паўленкі, рэжысёр Н.Кавязін.

Галоўны рэжысёр тэатра Мікалай Аляксандравіч Кавязін атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР».

1950-я гг.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі: галоўны рэжысёр тэатра Іосіф Папоў, артысты Соф'я Іванова, Рыгор Глінаецкі, Марыя Кавязіна, Марыя Астанкава, Якаў Кімберг.

Спектакль «Год здзяйсненняў» паводле п'есы П.Васілеўскага адзначаны сярод лепшых работ на Рэспубліканскім фестывалі драматычных тэатраў.

1953-1955-я гг.

Калектыў тэатра ўзначальваў заслужаны дзеяч культуры БССР, рэжысёр Аляксандр Васільевіч Міронскі.

1955-1963-я гг.

Калектыў узначальваў народны артыст БССР, рэжысёр, педагог Іосіф Сцяпанавіч Папоў.

1960-я гг.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі артысты Ганна Панкрат, Вітольд Грачынскі, Людміла Сторажава, Пётр Філіпаў, Сямён Аляксандраў, Аляксей Бірычэўскі і Аляксей Цароў.

Заслужаны артыст БССР Якаў Кімберг першым у тэатры атрымаў ганаровае званне «Народны артыст БССР».

Ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры БССР» ўдастоены дырэктар тэатра Іван Міхалюта.

Ўпершыню адбыліся абменныя гастролі з Беластоцкім драматычным тэатрам імя А.Венгеркі.

1963-1975-я гг.

Калектыў узначальваў акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Аляксандр Пятровіч Струнін.

1970-е гг.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі артысты Юры Нікіцін, Тамара Мікалаева, Віктар Смачнеў, Нэлі Караткевіч, Уладзімір Мішчанчук, Людміла Дзяменцьева.

1975-1981-я гг.

Творчы калектыў узначальваў акцёр, рэжысёр Уладзімір Караткевіч.

1980-я гг.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі артысты Мікалай Емяльянаў і Алена Луцэнка-Гайдуліс.

У сакавіку 1984 г. трупа пераязджае ў новы тэатр і адзначае наваселле спектаклем «Вечна жывыя» па п'есе В.Розава.

Пры тэатры была створана музычная група «Тэатр», нязменным кіраўніком якой з’яўляецца кампазітар Анатоль Кандыба. Ужо ў 1987 г. на фестывалі «Рок-крок» у Польшчы і ў 1988 г. на фестывалі «Надзея» у Мінску гурт атрымлівае гран-пры.

Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РСФСР Яўген Сіманаў ставіць у нашым тэатры спектакль «Тры ўзросты Казановы», з удзелам лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага артыста СССР Васіля Ланавога.

З поспехам прайшлі гастролі нашага тэатра ў Абхазіі. Акцёр Уладзімір Шакала атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст Абхазскай АССР».

1984-1991-я гг.

Калектыў тэатра ўзначальваў рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Татарскай АССР і Абхазскай АССР Ігар Сяргеевіч Пятроўскі.

Калектыў тэатра 1984
Калектыў тэатра, 1984 год
1990-я гг.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі артысты Валеры Смірноў, Аляксандр Марцынюк.

На V Міждзяржаўным фестывалі «Мастацтва за садружнасць славянскіх народаў» ў Бранску (1993) роля Лаліты (спектакль «Лаліта») у выкананні актрысы тэатра Святланы Завадскай адзначана як лепшая жаночая роля.

У тэатры пачынае працаваць мадэрн-балет «Галерэя» пад кіраўніцтвам харэографа-пастаноўшчыка Аляксандра Цебянькова - неаднаразовы ўдзельнік Міжнародных фестываляў сучаснай харэаграфіі ў Беларусі, Літве, Эстоніі, Расіі, Польшчы, ЗША, Манака.

На «Маладзечанская сакавіца-96» роля Норы ў выкананні Людмілы Волкавай адзначана як лепшая жаночая роля года. Актрыса атрымала прыз БСТД «Крыштальная кветка».

1991-1994-я гг.

Творчы калектыў узначальваў рэжысёр Міхаіл Разцоў.

1994-1998-я гг.

Творчы калектыў тэатра ўзначальваў Генадзь Мушперт.

1997 г.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» атрымалі артысты Людміла Волкава і Сяргей Курыленка.

2000-я гг.

Дыплом ІІ Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» артыстцы Аксане Плікус за выкананне ролі Машы Клягінай ў спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным».

На Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (2001) роля Уршулі Радзівіл са спектакля «Навука кахання» ў выкананні Алены Гайдуліс названа лепшай жаночай роляй, а Сяргей Кавалёў і Алег Жугжда - лепшымі аўтарам і рэжысёрам.

Пастановачная група спектакля «Русалачка» адзначана Рэспубліканскай тэатральнай прэміяй імя Л.Мазалеўскай і прызам БСТД «Натхненне» (2003).

Дыплом удзельніка і спецыяльны прыз V Міжнароднага фестывалю рускіх тэатраў СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі» (г.Санкт-Пецярбург, 2003) за спектакль «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Прыз VІ Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» (2004) і прэмія фонду І.Смактуноўскага Таццяне Сакалоўскай за лепшую сцэнаграфію да спектакля «Чароўны дарунак».

Спецыяльны прыз і Ганаровая грамата VІ Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» рэжысёру спектакля «Гуляем у Маршака» Генадзю Мушперту.

Спецыяльны прыз VІ Міжнароднага фестывалю рускіх тэатраў СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі» (г.Санкт-Пецярбург, 2004) за спектакль «Самотны захад», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Дыпломы пераможцаў VІІІ Міжнароднага фестывалю антычнага мастацтва «Баспорскія агоны» (2006) Аўтаномнай Рэспублікі Крым за лепшую рэжысуру Генадзю Мушперту (спектакль «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным») і за лепшую мужчынскую ролю Аляксандру Шэлкаплясаву (роля Клягіна ў спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным»).

Дыплом удзельніка і спецыяльны прыз ІХ Міжнароднага фестывалю рускіх тэатраў СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі» (г.Санкт-Пецярбург, 2007) за спектакль «Хлопчык і Маргарыта», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Дыплом удзельніка і прыз ІХ Міжнароднага фестывалю антычнага мастацтва «Баспорскія агоны» (2007) за спектакль «Самотны захад», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Рэспубліканская тэатральная прэмія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і БСТД ім.Я.Міровіча і прыз «Натхненне» (2007) рэжысёру Генадзю Мушперту за вялікія творчыя дасягненні і заслугі ў справе развіцця тэатральнага мастацтва краіны.

Спецыяльны прыз і дыплом БСТД «За адданасць тэатру» атрымала заслужаная артыстка БССР Алена Луцэнка-Гайдуліс.

2001-2003-я гг.

Творчы калектыў узначальваў Алег Жюгжда.

2007 г.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» атрымаў артыст Аляксандр Шэлкаплясаў.

2009-2011, 2013-я гг.

Творчы калектыў узначальвае Генадзь Мушперт.

2010 г.

Дыплом ХV Міжнароднага фестывалю «Белая Вежа» за лепшую эпізадычную ролю артысту Васілю Мініч (спектакль «Чайка», рэжысёр В.Мацулевіч).

2011 г.

За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры калектыву тэатра прысвоена ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана актрыса тэатра Святлана Марэцкая.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» атрымалі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Курыленка і дырэктар тэатра Рыгор Маркавец.

2012 г.

Галоўная ўзнагарода ХІV Міжнароднага фестывалю рускіх тэатраў СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі» (г.Санкт- Пецярбург) - прэмія імя народнага артыста СССР Кірыла Лаўрова за спектакль «Палёт над гняздом зязюлі», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» атрымалі заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Мікалай Емяльянаў і Людміла Волкова.

2012 – 2013-я гг.

Творчы калектыў узначальваў Андрэй Гузій.

2014 г.

Дыплом удзельніка XVI Міжнароднага фестывалю рускіх тэатраў СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі» (г.Санкт-Пецярбург, 2014) за спектакль «Вяртанне Дон Жуана», рэжысёр Генадзь Мушперт.

У сакавіку 2014 споўнілася 30 гадоў будынку нашага тэатра.

Удзел у III рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» са спектаклем «Наш гарадок», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» атрымаў галоўны рэжысёр тэатра Генадзь Мушперт.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана актрыса тэатра, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава.

Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь калектыву тэатра «За значны ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва».

2016 г.

Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» атрымала актрыса тэатра Аксана Плікус.

Прыз V Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі Каўчэг» у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плана» Аксане Плікус за ролю Турусіной ў спектаклі «На ўсякага мудраца даволі прастаты», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Дыплом ўдзельніка V Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі Каўчэг» (Смаленск, 2016) за спектакль «На ўсякага мудраца даволі прастаты», рэжысёр Генадзь Мушперт.

Дыплом удзельніка ХХІІ Міжнароднага фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, 2016) за спектакль «На ўсякага мудраца даволі прастаты», рэжысёр Генадзь Мушперт.

2017 г.

Ганаровае званне "Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь" атрымала актрыса Святлана Марэцкая.

Народны артыст Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра

Яков Кимберг

Заслужаныя артысты Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра

Соф'я Іванова

Рыгор Глінаецкі

М. Ковязина

Марыя Кавязіна

Марыя Астанкава

 

А. Панкрат

Ганна Панкрат

 

Вітальд Грачынскі

Людміла Сторажава

Пётр Філіпаў

Сямён Аляксандраў

Аляксей Бірычэўскі

Аляксей Цароў

Юры Нікіцін

Тамара Мікалаева

В. Смачнев

Віктар Смачнеў

Нэлі Караткевіч

Уладзімір Мішчанчук

Людміла Дзяменцьева

 

Мікалай Емяльянаў

Алена Гайдуліс

Уладзімір Шакала

Валеры Смірноў

Юры Трашкееў

Аляксандр Марцынюк

 

Людміла Волкава

Сяргей Курыленка

Аляксандр Шэлкаплясаў

[/fullwidth_box]

У розныя гады творчы калектыў тэатра ўзначальвалі:

Мікалай Кавязін

Юры Юроўскі

Аляксандр Міронскі

Попов

Іосіф Папоў

 

Аляксандр Струнін

Уладзімір Караткевіч

Ігар Пятроўскі

Міхаіл Разцоў

Сяргей Палешчанкоў

Алег Жугжда

Валянцін Мацулевіч

Андрэй Гузій

Галоўныя мастакі тэатра:

Оскар Марыкс

Барыс Малкін

Міхаіл Гафт

Мікалай Якунін

Кірыл Чэмекаў

Алесь Сураў

Дырэктары театра:

Аляксандр Міхалюта

Уладзімір Курута

Уладзімір Мішчанчук

Людміла Кадзевіч

Ігар Пятроўскі

Мікалай Емяльянаў

Рыгор Маркавец