Боінг-Боінг

Марк Камалеці
Боінг-Боінг
камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская
Музычнае афармленне – Анатоль Кандыба
Балетмайстар – Аляксандр Цебянькоў
«Боінг-Боінг» – легенда французскага тэатра мінулага стагоддзя. Ўзор камедыі палажэнняў. П’еса ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса, пастаўлена ў 60 краінах свету. «Боінг-Боінг» – камедыя пра раман маладога парыжскага лавеласа з трыма чароўнымі сцюардэсамі. Выбранніцы лётаюць на розных авіялініях, і гэта вымушае вынаходлівага жаніха падладжваць сваё жыццё пад расклад «прылёту-адлёту» ўсіх «нявест». Непаразуменні, што ўзнікаюць пры гэтым, прыводзяць да бясконца смешных сітуацый...
У спектаклі занятыя:
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Сяргей Саўко, Васіль Мініч, Марыя Бутрымовіч, Вераніка Мініч, Марыя Мялешка, Таццяна Абленс, Мікалай Вілімовіч.
Працягласць 2 гадзіны 10 хвілін з антрактам
Прэм’ера 9 верасня 2015 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.
16 +