Буся і нячутнае Рэха

Буся і нячутнае Рэха
тэатральна-музычная праграма
Ідэя, пастаноўка, харэаграфія, выкананне - Вікторыя Бальцэр
Мастак - Вольга Шчарбінская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
Святло - Віктар Якусік
     У пазнавальна-гульнявой форме з элементамі інтэрактыўнасці праходзіць навучанне дзяцей мастацка-вобразнаму мысленню.
Што самае-самае?
Важнае-важнае?
Патрэбнае-патрэбнае?
Сняжынкі, парасон, гадзінічкі, цацкі, гульні, музыка, мама і тата? - цікава ўсё вакол, кожны крок, кожны гук. А ёсць яшчэ РЭХА, якое не чуваць і не відаць, але кожны яго адчувае. Пра ўсё гэта наша ўяўленне.
Прэм'ера - 1 жніўня 2020 года