Жылі-былі дзве лісічкі

Валерый Зімін
Жылі-былі дзве лісічкі
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр Глотаў
Мастак - Галіна Іванова
Кампазітар - Анатоль Кандыба
Харэограф - Ларыса Дуброўская
Дзеянне гэтай казачнай гісторыі адбываецца ў лесе. А галоўныя героі - грыбочкі. І як належыць у казцы - станоўчыя і адмоўныя. І трэба ж такому здарыцца - Мухамор выкрадае грыбок- "порхаўку". У лесе ўсё засохла ...А як быць грыбочкам без дажджу? Вось і адпраўляюцца яны адважна на пошукі і выратаванне порхаўкі.

У спектаклі занятыя: Таццяна Саўко, Анастасія Мучко, Яўген Пужайла, Натэла Бялугіна, Аляксей Станога, Дзмітрый Рубель.

Працягласць спектакля 55 хвілін.
Прэм'ера 24 снежня 2004 года.
Спектакль ідзе на рускай мове
6+