Усе мышы любяць сыр

Дзюла Урбан
Усе мышы любяць сыр
казка
Рэжысёр-пастаноўшчык - Сяргей Курыленка
Мастак-пастаноўшчык - Вольга Шчарбінская
Музычнае афармленне - Анатоль Кандыба
  Казка вугорскага пісьменніка Дзюлы Урбана «Усе мышы любяць сыр» - гэта амаль шэкспіраўскі сюжэт пра Рамэа і Джульету. Толькі для дзяцей.
  Галоўныя героі - белая мышка Фружы і шэры мышонак Шома сустрэліся на сыраварні і пасябравалі. Але іх сяброўству перашкаджаюць бацькі, якія ладзяць сапраўдную мышыную вайну з шэкспіраўскімі жарсцямі! Дзеці не разумеюць прычын ўзаемнай варожасці белых і шэрых бацькоў. Яны так падабаюцца адзін аднаму і так хочуць сябраваць, што адчайна і бясстрашна адпраўляюцца па дапамогу да...
  Але мы не будзем раскрываць увесь сюжэт. Скажам толькі, што дзіўныя ператварэння і прыгоды прымусяць герояў зразумець, што іх жорсткія сваркі бессэнсоўныя, а ўсе мышы аднолькава любяць сыр.
У спектаклі занятыя:
Валянціна Харытонава, Аляксандр Дзям'янаў, Мікалай Вілімовіч, Васіль Мініч, Вераніка Мініч, Натэла Бялугіна, Яўген Пужайла.
Прэм'ера 11-12 красавіка 2020 года
Працягласць спектакля 1 гадзіна без антракта
Спектакль ідзе на рускай мове
6+